У Тураве ў „Тураўскім гарадскім доме культуры“ з 11.09 па 12.09.2025 года праходзіла IV навукова-практычная канферэнцыя ГІСТАРЫЧНАЯ СПАДЧЫНА ТУРАВА, з дакладам у якой выступіў 12.09 малодшы навуковы супрацоўнік Сілаеў Арцемій Іванавіч на тэму „ГІСТАРЫЧНАЯ І ПРЫРОДНАЯ СПАДЧЫНА ТУРАВА: СУВЯЗЬ ЧАСОЎ І ТРАДЫЦЫЙ“. Падрыхтаваў таксама тэму „ДУХОЎНА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА ТУРАЎШЧЫНЫ. СВЯТЫ БАРЫС ЮР'ЕВІЧ, КНЯЗЬ ТУРАЎСКІ“ і малодшы навуковы супрацоўнік Балбуцкі Васіль Майсеевіч.
Артыкулы будуць апублікаваныя ў зборніку.