
Ужо ў гэту суботу 27 верасня з 12:00 па 16:00 на радзіме Адама Міцкевіча адбудзецца доўгачаканы фэст “Восень у Завоссі”! Гасцей свята чакаюць экскурсіі па сядзібе, выступленні літаратараў і музыкаў, інтэрактывы, квэсты, гульні, майстар-класы і шмат чаго іншага.
Узнёсла-святочны восеньскі настрой будуць ствараць удзельнікі праграмы:
- Батлейка "Дом з Марамі" (прадстаўленне па матывах паэмы Адама Міцкевіча "Свіцязянка");
- Аляксей Жбанаў (спеўная праграма "Песні філаматаў і філарэтаў");
- Зміцер Юркевіч (лекцыя пра любімага паэта Адама Міцкевіча Францішка Карпінскага);
- Анастасія Балыш (майстар-клас "Акварэльная восень");
- Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку (інтэрактыўная пляцоўка);
Музычны гурт “KAS” - спецыяльны музычны госць!
Будуць працаваць кропкі харчавання і рамесніцкі кірмаш.
Уваход вольны!