Завочная экскурсія па барадулінскіх мясцінах

Сямікласнікі Ушацкай школы вырашылі больш даведацца пра мясціны, звязаныя з жыццём народнага паэта Беларусі. Падчас завочнай экскурсіі па барадулінскіх мясцінах яны даведаліся пра хутар Верасоўка, дзе нарадзіўся паэт, лецішча Барадуліна ва Ушачах, “падстрэшшша”- месца натхняльнай працы. Таксама вучні пачулі аповед пра сяброўства Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна. Экскурсавод паведаў пра тое, якое значэнне мелі для паэта мемарыяльны комплекс “Прарыў” і ўшацкі касцёл імя Святога Лаўрэна, расказаў, як ушаноўваецца памяць паэта на Ушаччыне.

326