Свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета — 2025»


Cвята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета – 2025”

26 ліпеня 2025 года, з 16.00 да 20.00

 

Дзе чэрпаў сілы і натхненне Максім Багдановіч?! Дзе зразумеў, што ён беларускі паэт?! Адказ на гэтае пытанне ёсць – Ракуцёўшчына, маленечкая вёсачка, непадалёк ад Маладзечна.

Менавіта сюды, на адпачынак, летам 1911 года прыехаў гімназіст з Яраслаўля, а вяртаўся  – беларускі пісьменнік, з планамі і марамі пра будучую кнігу. Наробак летніх месяцаў досыць вялікі – цыклы вершаў “Места”, “Старая Беларусь”, паэмы “У вёсцы” і “Вераніка”.

Па традыцыі – у апошнюю суботу ліпеня – запрашаем на Свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета – 2025”, месца, дзе вас чакаюць яркія ўражанні, цёплыя сустрэчы, прыемныя сюрпрызы.

Праграма:

  • прывітальная імпрэза каля памятных камянёў, ускладанне кветак;
  • экскурсіі па экспазіцыі музея “Фальварак Ракуцёўшчына”;
  • займальныя майстар-класы, гульні ды забаўкі;
  • канцэрт з удзелам беларускіх літаратараў, музыкаў, спевакоў;
  • квэсты і шмат іншых цікавостак;
  • бяспроігрышная разыгранка з прызамі ад музея.

Ёсць магчымасць паехаць разам з Літаратурным музеем Максіма Багдановіча, кошт – 30 руб.

Абавязкова – папярэдняя аплата (білеты – анлайн і ў касе музея) і запіс па тэл. + 375 17 378 57 82 (Алена Кніга).

 

Праезд:

  • электрычкай Мінск-Маладзечна, Маладзечна-Мінск – да станцыі Уша;
  • маршрутным таксі Мінск-Краснае, Мінск-Маладзечна – да вёскі Краснае (прыпынак каля танка);
  • уласным аўто – да вёскі Ракуцёўшчына (GPS: 54.2541, 27.0925).

Тэлефоны для даведак: + 375 17 355 22 95 (Мінск), + 375 17 679 61 41 (Ракуцёўшчына).

14